irhel: (-=0=-)
[personal profile] irhel


Традыцыйная восеньская вандроўка гэта года пачала арганізоўвацца за месяц да дня паездкі. Ў гэтым годзе неяк зашмат народу адразу выказалі жаданне паехаць, і калі, дайшло да справы, то выходзіла амаль 22-25 чалавек. Каб не ехаць калоннай у 5-6 аўтамабіляў я вырашыў паспрабаваць арганiзаваць сумесную паездку у адным аўтобусе. На працягу тыдня - двух я тэлефанавау у усякія мінскія аўтобусныя паркі і транспартныя арганізацыі на конт арэнды аўтобуса 25 месцаў на адзін дзень з праездам маршрута 300-350 кіламетраў (~ 10-12 гадзін). Атрымлівалася недзе каля 3 мільёнаў. Што складала 130-140 тысячаў рублёў за праезд на чалавека. Не вельмі дорага, але калі улічыць ежу ды напоі, то атрымлівалася каля 200 тысяч.
Неяк час цягнуўся, я ужо быў гатовы унесці аплату за праезд, калі б народ пачаў здаваць грошы. Але да гэтага не дайшло. Неяк паціху народ пачаў саскокваць - у каго з'явіліся справы на гэты дзень, хто проста перадумаў ехаць, камусь было не па грошах такая вандроўка...
За тыдзень да вандроўкі энтузіязм канчаткова пакінуў і мяне, бо набліжалася паездка у Вільню, і неяк я стаў прыходзіць да высновы, што не занадта лі і для мяне будзе... Увогуле падарожжа адмянілі...
Але за пару дзён да прызначанай даты я паспрабаваў зноў сабраць народ, набралася 7 чалавек...
Так і сустрэліся ранкам на Віленскай (ці Гродненскай, ці Ракаўскай) шашы у двух аутамабілях....
Маршрут быў распрацаваны і зацверджаны, таму без затрымкі накіраваліся ў Ракаў. Старажытны беларускі горад, мястэчка і аграгарадок. У час "па за Польшай" цэнтр кантрабандыстаў, дзе было зашмат рэстаранаў, прытонаў і нават бардэлей (есць аказваецца кніга "Каханак вялікай мядзведзіцы" Сяргея Пясецкага аб Ракаве, як раз кантрабандыстскага часу, але, нажаль, знайсці і пачытаць яе да гэтага часу у мяне не атрымалася).
...



Старажытныя каталіцкія могілкі з капліцай святой Ганны 19 ст. на уездзе.







Былы уніяцкі храм зачынены у свой час пасля паўстання 1964 года і зараз перабудаваны у праваслаўную царкву.





Цэнтральная плошча, на якой зараз пабудавалі невялічкі гіпермаркет (працуе, дарэчы, з 8 да 23 гадзін!).





Трохі далей у гарадской забудове неагатычны касцёл Дзевы Марыі Разарыі 18 ст..
Прайшліся да ракі Іслачы, дзе раней быў падвесны мост, рэшты умацавання якога існуюць і зараз. Недзе далей павінна быць гарадзішча.







Наступны пункт прыпынку -Івянец. Усходняя цытадэль Налібоцкай пушчы!
Чырвоны касцел - Касцёл Святога Аляксея. Цэнтральная плошча і белы касцёл Святога Міхала Араханёла і кляштар францысканаў. Зараз адрэстаўраваны. Частка сцяны 18 ст. Агледзеліся і трохі прайшліся па наваколлі.













Далей направілісь да сядзібы Тышкевічэй "Вялае", што знаходзіцца прыблізна у 15 кіламетрах на паўночны захад ад Івянца.
Па дарозе спыніліся у лесе каля нейкага хутара, толі гэта было паселішча леснікоў. Усе будынкі былі спаленымі, пры гэтым спалены зусім нядаўна, бо ад папялішчаў яшчэ ішоў дым. Вельмі містычнае месца - папялішча у гушчары пушчы...









Рэшткі сядзібы знаходзяцца трохі далей ад вёскі Рудка, за закінутым санаторыем "Неман". Санаторый таксама вельмі адметнае месца. Закансерваваны будынак савецкага часу сярод лясоў, унутр трапіць складана, але магчыма (у нас асоба жадання не было, тым больш побач есць нейкая варта). Як потым даведаліся зачынены ен быў пасля Чарнобыльскага выбуху, у выніку якога, недзе недалёка, у Налібоцкай пушчы, выпала і пасля з'явілася радыяактыўная пляма.





Ад вельмі прыгожага і прагрэсіўнага, на свой час, будынка сядзібы засталася толькі адна галерэя. Калі прайсці трохі далей, то можна патрапіць да падвеснага маста праз раку Волма. На другім беразе есць шыльда з інфармацыяй пра "Вялае". Увогуле нават у інтэрнэце не вельмі шмат можна даведацца пра гэты гістарычны куток Беларусі 19 стагоддзя (нават добрых здымкаў часоў росквіту сядзібы няма). Прыемная і вельмі адарванае ад цывілізацыі месца для адпачынку.















Далей зноў у Івянец, адкуль планавалі ехаць Мір - Нясвіж. Але у апошні момант вырашылі ехаць адразу у Нясвіж, бо у Міры амаль усе былі і не хацелі губляць час.
У Нясвіжы пасля рэканструкцыі мы былі упершыню. Як раз у дзень нашай вандроўкі там праводзілася разрэкламаванае свята паветраплавання - "Паветраны паланэз" ці неяк так, таму народу нават для святочнага дня было зашмат...
Прайшліся да перабудаванага палаца, праехаліся па парку на экскурсійным трактар-цягніку.









Не дачакаўшыся запуску паветраных шароў рушылі далей, у вядомую з папярэдняй вандроўкі Бабоўню. Цікавы нарыс гісторыі Бабоуні на радзівіл.орг..





З Бабоўні у любімы Наднёман. Таксама вельмі цікаўная гісторыя Наднёмана і вёскі Пясочнае размешчана тут .
Пры пад'ездзе да парку сядзібы раз'ехаліся з вясельная працэсіяй. Маладыя, відаць хтосьці з тутэйшых, праязджалі сюды на фотасесію.
У парку зноў з'явілась альтанка, дзе мы адпачывалі некалькі гадзін з шашлыкамі. А сёмай гадзіне накіраваліся дадому, у Мінск.











Date: 2012-12-21 01:31 am (UTC)
From: [identity profile] envil.livejournal.com
интересно было бы книжку про Раков прочитать. а к касцёлу, что в том же Ракове, можно всё-таки ближе подобраться? а то в прошлый раз всё закрыто было.
Edited Date: 2012-12-21 01:31 am (UTC)

Date: 2012-12-21 04:58 am (UTC)
From: [identity profile] irhel.livejournal.com
книгу сам очень хочу почитать, но в цифре ее нет, да и в бумаге она сейчас раритет...
был закрыт и в этот раз. хотя было ранова-то - часов 8 утра...

Date: 2012-12-21 07:23 am (UTC)
From: [identity profile] vouka.livejournal.com
Раз пошла такая пьянка про Песецкого )

Насколько я копал эту тему, русскоязычные издания "Любовника..." были только довоенные, отсюда и раритет.
Есть в электронном виде на польском, могу скинуть, но это для знатоков языка) Ну или как повод поучить польский.

Плюс, в 2009 книга издавалась на белорусском, тиражом всего в 300 экземпляров. Правда, перевод в нете ругали, но за неимением другого... Судя по сайту Нац. библиотеки, у них есть 5 экземпляров. Найти можно по ISBN 978-985-6888-11-6. Правда, как не пользователь этой библиотеки, не знаю, можно ли там брать на руки.

Ну и в этом году издавались на русском два романа, "Человек, превращенный в волка" и "К чести организации". Есть как в продаже, так и в той же библиотеке.

Date: 2012-12-21 09:58 am (UTC)
From: [identity profile] irhel.livejournal.com
польский и я видел, но это не вариант. идеально, конечно было бы еслибы беларуский оцифровали...
на камуникате, вроде, "записки польского офицера" в цифре лежат, недавно изданные на бумаге. почитать как-то руки не дошли, да и в инете видел очень гневную рецензию на эту книгу...

Date: 2012-12-21 12:56 pm (UTC)
From: [identity profile] envil.livejournal.com
не, в Националке на руки не дают, увы.. надо всё-таки записаться сходить будет, вот и повод появился:)

Date: 2012-12-23 01:50 pm (UTC)
From: [identity profile] irhel.livejournal.com
http://inbelhist.org/?p=2709

Date: 2012-12-21 12:59 pm (UTC)
From: [identity profile] envil.livejournal.com
мы вот пытались попасть в будний день в раёне часу дня в ту, что на фотографии номер 6 виднеется..безуспешно..

January 2013

S M T W T F S
  12345
6789101112
1314151617 1819
20212223242526
2728293031  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 08:51 am
Powered by Dreamwidth Studios