irhel: (Default)
[personal profile] irhel


"Каласы пад сярпом тваім" Беларускага драматургічнага не уразілі. Пастаноўка увогуле дзесці на 3 - 4 бала.
Замест дэкарацый - карціны з праектара.
Стары Вежа - зусім не раскрыты вобраз. Сцэна першай сустрэчы дзеда і унука, на мой погляд адна з самых выразных у кнізе, зліта поўнасцю.
Спадабаліся бацька і маці Алеся і таксама пастаноўка боек.

Date: 2012-10-01 09:04 am (UTC)
From: [identity profile] vouka.livejournal.com
Як і абяцаў, свой камент пасля вашага прагляду.
Агульная адзнака наша амаль супадае, недзе на 4.
Адрозненні - праектара не было, дэкарацыі былі не бог ёсць што, але былі. Для сцэны бдт лічу, варыянт досыць прымальны і так, там, напэўна, тэхнічна складана змяняць шмат дэкарацыяў.
Ролю бацькі Алеся тады выконваў Игар Сігау, а хто зараз?
Увогуле, адчуванне было такое: як твор у скарочаным выкладзе для тых, хто не хоча чытаць цалкам. Магчыма, для большасці школьникаў сучасных лепш хоць так пабачыць, чым ніяк. Магчыма хто і зацікавіцца. Для астатніх - чытаць арыгінал.
БДТ - занадта малая сцэна для такога шматграннага твора, для падабенства з арыгіналам. Тут можна паставіць частку, ці нейкі варыянт па матывах. Размаху не хапае.

Date: 2012-10-05 06:20 am (UTC)
From: [identity profile] irhel.livejournal.com
Быў Ігар Сігаў. Амаль адзіны хто цалкам спадабаўся.
Згодны, што ажыцявіць "Каласы" на сцэне, ды і у кіно, амаль немагчыма. Калі толькі стварыць вялізны серыал, на некалькі дзесяткаў серый...
БДТ у пачатку адразу папярэджваюць што прадстаўляюць "сцэны", але ж неяк не вельмі асэнсавана іх нарэзалі, ды і чалавеку не знаёмаму з кнігай, здаецца, амаль не магчыма звязаць сюжэтную лінію.
Спроба паказаць усё галоўнае з кнігі за 2,5 гадзіны па мне дык не атрымалась. Згодзен што добра было б грунтоўна раскрыць нейкую частку кнігі, альбо паставіць "Зброю" як невялікую частку "Каласоў"...
Акцёрскі састаў добра было б палепшыць.

January 2013

S M T W T F S
  12345
6789101112
1314151617 1819
20212223242526
2728293031  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 02:45 am
Powered by Dreamwidth Studios