irhel: (Default)
[personal profile] irhel


Учора с жонкай хадзілі у Купалаўскі тэатр на пастаноўку "Людзі на балоце" паводле двух Мележаўскіх кніг трылогіі (Людзі на балоце і Подых навальніцы). Не далей як за паў года назад я перачытаў усю трылогію і таму вельмі дасканала параўноўваў арыгінал і тэатральную апрацоўку (фільм глядзеў досыць даўно і амаль не памятаю).
Адразу скажу, што спектакль мне вельмі спадабаўся! Вядома, адрозненне ад кнігі тут вялікае, засталося, мабыць, адсоткаў пяць ад арыгінальнага тэкста...
З двух кніг узялі любоўную лінію, трохі крануўшыся "палітыкі". Аднак калі у Мележа чырвонаармеец Міканор, Хоня і Аляксей былі увогуле героямі сумленнымі - актывістамі, то тут іх зрабілі гэткімі люмпенам камуністамі-душагубамі (аўтар, вядома, у 60-я гады дазволіць сябе гэтага не змог бы). Міканор у сваім вобразе увасобіл, акрамя сябе самога, літаратурных Апейку, Башлыкова і іншых партыйных дзеячоў кнігі. Аднак значная частка, датычная пытання зямлі і адносін палешукоў да савецкай улады 20-30 гадоў , кранаецца вельмі павярхоўна. Мележ падаваў нам Глушакоў як вар'ятаў, ворагаў, а тэатральныя Глушакі час ад часу вызываюць спачуванне, у адрозненне ад змагароў за новае жыццё - Міканора і кампаніі. У свой час гэтая тэма добра была раскрыта Купалаускім у драме "Страсці па Аўдзею".
У "Людзях на балоце" асноўны час нам прапануюць любоўны чатырохвугольнік адносін Ганны, Васіля, Яўхіма і Хадоські. Тут, вядома, таксама шмат чаго адрозніваецца ад кнігі, але ж на то ён і тэатр, каб сабраць усе найболей важнае і распавесці за дзве з паловай гадзіны...
Ігра актораў увогуле спадабалася. Наібольш магу адзнацыць Ганну, Яўхіма, Хоню, старых Глушакоў і абодзьвух Чарнушак. Мне, як і у фільме, не вельмі спадабаўся падбор ролі Васіля (у фільме яго граў расеец Харацьян). Усе ж такі Васіль мне уяўляецца не нейкім сэкс сімвалам, гэткім прыгожанькім хлопчыкам, а мужыкаватым, трохі чурбанаватым сялянскім падлеткам (потым мужыком). Напрыклад Яўхіма я таксама увасабляў трохі па іншаму, але ж пасля спектакля я перагледзеў свой погляд - Яўхім павінен быць іменна такім! :))) З Хоні (па твору закаханага у Хадоську) зрабілі нейкага прыдуркаватага алкаголіка-гультая.

Спадабалася Ганна! Хадоська у кнізе поўнасцю мне такой і уяўлялася! Сарока, як і Васіль, не мая. Бацька і мачаха Ганы, Глушакі - вельмі блізка...
Але ж усе гэта дробязі… Спектакль атрымаўся цудоўным, і то што жонка у канцы нават пусціла слязу, вельмі паказальна...

Даволі арыгінальна аформлена сцэна, акторам часам прыходзіцца вельмі нялёгка хадзіць па ўсім гэтым дошкам і насцілам.
На працягу усёй пастаноўкі гучаць беларускія народныя песні, як у жывую так і у запісу.

У пастаноўцы заняты два састава Купалаўскага тэатра і не маючы пад рукой праграмкі я не магу назваць імёны тых хто выконваў ролі у гэты раз. Хутчэй за усе гэта быў больш другі састаў, так як "Народных артыстаў СССР" ў гэты раз не было.

Быў непрыемны момант. У самым пачатку, у сцэне спаткання Ганны з Васілём, пускаюць дым, ствараючы уражанне балота. Дык у гэты інтымны і прыгожы момант, нейкі мужык на першым радзе не слаба так гыркнуў на увесь зал: "да выключите вы этот дым!".

Вядома хочацца каб тэатр хутчэй вярнуўся на сваю родную сцэну. Зал ДК Прафсаюзаў, як мне падаецца, не вельмі утульны. Я так разумею, што работа са святлом тут вельмі абмежавана.
Калі у папярэднім годзе мы узялі білеты на "Пінскую шляхту" на апошні рад, то гэта быў не прагляд, а адзін здзек. З-за малога нахіла залы, з апошніх месцаў амаль нічога не было бачна.

20-га ідзем на "Каласы пад сярпом тваім" у Драматычны. "Каласы" я перачытваў ужо колькі разоў, таму і разглядаць буду вельмі крытычна. Увогуле "Каласы", без лішняга пафасу, галоўная кніга у маім жыцці, таму і падыход да пастаноўкі будзе адпаведны :))))









p/s/: У наступным годзе ёсць ідэя зладзіць дзве велавандроўкі - адну праз вёскі Глінішчы і Юравічы (Гомельская вобласць, месца асноўных падзей "Людзі на Балоце"), другую праз віцебскае возера Нешчарда (Ян Баршчэўскі "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях"). Магілёўшчыну "Каласоў" мы ужо часткова адкаталі сёлета :))

From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

January 2013

S M T W T F S
  12345
6789101112
1314151617 1819
20212223242526
2728293031  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 08:50 am
Powered by Dreamwidth Studios