Dec. 20th, 2012

irhel: (-=0=-)


Традыцыйная восеньская вандроўка гэта года пачала арганізоўвацца за месяц да дня паездкі. Ў гэтым годзе неяк зашмат народу адразу выказалі жаданне паехаць, і калі, дайшло да справы, то выходзіла амаль 22-25 чалавек. Каб не ехаць калоннай у 5-6 аўтамабіляў я вырашыў паспрабаваць арганiзаваць сумесную паездку у адным аўтобусе. На працягу тыдня - двух я тэлефанавау у усякія мінскія аўтобусныя паркі і транспартныя арганізацыі на конт арэнды аўтобуса 25 месцаў на адзін дзень з праездам маршрута 300-350 кіламетраў (~ 10-12 гадзін). Атрымлівалася недзе каля 3 мільёнаў. Што складала 130-140 тысячаў рублёў за праезд на чалавека. Не вельмі дорага, але калі улічыць ежу ды напоі, то атрымлівалася каля 200 тысяч.
Неяк час цягнуўся, я ужо быў гатовы унесці аплату за праезд, калі б народ пачаў здаваць грошы. Але да гэтага не дайшло. Неяк паціху народ пачаў саскокваць - у каго з'явіліся справы на гэты дзень, хто проста перадумаў ехаць, камусь было не па грошах такая вандроўка...
За тыдзень да вандроўкі энтузіязм канчаткова пакінуў і мяне, бо набліжалася паездка у Вільню, і неяк я стаў прыходзіць да высновы, што не занадта лі і для мяне будзе... Увогуле падарожжа адмянілі...
Але за пару дзён да прызначанай даты я паспрабаваў зноў сабраць народ, набралася 7 чалавек...
Так і сустрэліся ранкам на Віленскай (ці Гродненскай, ці Ракаўскай) шашы у двух аутамабілях....
Маршрут быў распрацаваны і зацверджаны, таму без затрымкі накіраваліся ў Ракаў. Старажытны беларускі горад, мястэчка і аграгарадок. У час "па за Польшай" цэнтр кантрабандыстаў, дзе было зашмат рэстаранаў, прытонаў і нават бардэлей (есць аказваецца кніга "Каханак вялікай мядзведзіцы" Сяргея Пясецкага аб Ракаве, як раз кантрабандыстскага часу, але, нажаль, знайсці і пачытаць яе да гэтага часу у мяне не атрымалася).
...

Read more... )

January 2013

S M T W T F S
  12345
6789101112
1314151617 1819
20212223242526
2728293031  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 02:43 am
Powered by Dreamwidth Studios